Гэта 1920-я гады. Злева сядзіць Вольга Акімаўна Каляда, у замужжы Бэт (1904-1992 гг.). Яна жыла ў Козі-Бродзе, пазней пераехала ў Хомна (спачатку гэта былі хутары, якія ў 1960-я гады злучылі ў аднайменную вёску). Пляменніца ўзгадвае, што цётка была вельмі працавітай. Ужо напрыканцы жыцця, калі слабая зусім была, усё роўна агародам займалася, жукоў збірала.
Што за дзяўчаты побач з ёй — невядома. Цікава толькі: усе ў аднолькавым адзенні, аднолькава прычасаны. Магчыма, сяброўкі вырашылі быць падобнымі адна на адну. Незвычайна абрэзаны фотаздымак: відаць, ён быў устаўлены ў вечка шкатулкі ці люстэрка такой формы.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.