Среда, 15 января 2025

Гісторыя з фатаграфіяй. Чайная на Чырвонаармейскай

783

Неаднойчы разглядала гэты здымак: здавалася, што ўсе падобныя будынкі і аб‘екты грамадскага харчавання ў старых Пружанах знаходзіліся паблізу Белых лавак.


Але аказалася, што ў пасляваенныя гады «Чайная» была і на вуліцы Чырвонаармейскай, насупраць сквера. Тут маглі падсілкавацца работнікі суседніх пошты і тэлеграфа, якія на той час працавалі пазменна круглыя суткі. У 1960-я замест гэтага і некалькіх суседніх будынкаў пабудавалі двухпавярховыя цагляныя дамы.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.