Четверг, 16 января 2025

Гісторыя з фатаграфіяй: Богаз‘яўленне, яно ж — Вадохрышча

1 423

Як узгадвае старажыл Мікалай Іванавіч Ляхоцкі, асвячэнне вады ў Пружанах у 1930-я гады праводзілася вельмі ўрачыста.

Прыхаджане ішлі ад Свята-Аляксандра-Неўскага і Прачысценскага храмаў агульным хрэсным ходам да Мухаўца (непадалёку ад пажарнай часці была спецыяльна падрыхтавана Іардань).

У гонар вялікага свята іграў духавы аркестр вайсковай часці і нават давалі салют з трох гармат.
На гэтым здымку праводзяць чын асвячэння вады святары Дзімітрый Залязняк, Мікалай Васкрасенскі і Уладзімір Пілінкевіч (злева направа).

Ірына СЯДОВА