Суббота, 24 мая 2025

Гімназія: па ўсёй форме

794

Пытанне аб увядзенні адзінай вучнёўскай формы  гімназістаў і іх бацькоў хвалявала даўно. І вось у пачатку гэтага навучальнага года было праведзена анкетаванне.  Згодна з яго вынікамі, самым прымальным варыянтам прызналі эмблему-нашыўку на гальштук.

emblema-gimnazii

— Добра разумеючы, што заказ 1-2 камплектаў вучнёўскага адзення будзе дадатковай тратай для бацькоў, мы вырашылі спыніцца на маленькім, але яркім элеменце, – растлумачыў выбар дырэктар гімназіі А.К.Момлік.

У конкурсе прынялі ўдзел усе гімназісты з 5 па 11 класы. Яны вынеслі свае лагатыпы на адкрытае галасаванне. Асноўным крытэрыем ацэнкі была лаканічнасць ідэі, яе актуальнасць і асацыятыўнасць. Пераможцам па выніках галасавання стаў лагатып, прапанаваны выпускнікамі школы (на здымку). Фонам паслужыў умоўны гербавы шчыт, які сімвалізуе адзінае гімназічнае братэрства. Яго поле падзелена на чатыры часткі: у двух размешчана абрэвіятура пружанскай гімназіі з лацінскіх літар «G» і «P», у трэцяй – лямпачка, як сімвал ідэі, запаленай у светлай галаве, і як сімвал імкнення да новых ведаў і адкрыццяў. У чацвёртай размясцілі класічнае пяро, якое сімвалізуе рэгулярную вучобу і працу.

Як адзначыў Аляксандр Канстанцінавіч, пашыты ўзоры гальштукаў насычанага валошкавага колеру  для дзяўчынак і хлопчыкаў.  Гімназія плануе да новага года забяспечыць усіх жадаючых такімі гальштукамі, каб сустрэць другое паўгоддзе ў адзіным гімназічным стылі.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *