На базе СШ №1 прайшоў раённы фестываль вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове.
Удзельнічала ў фестывалі звыш дзясятка калектываў са школ раёна. Пераможцы былі вызначаны ў дзвюх узроставых катэгорыях. Сярод вучняў 8-11 класаў роўных не было гімназістам, якія і прадставяць наш раён на абласным фестывалі. Другое месца заняў калектыў Ружанскай СШ, а трэцяе — вучні Хараўской СШ.
У малодшай узроставай групе лепшымі аказаліся юныя акцёры з СШ №3. Вучні Слабадской СШ сталі другімі, а трэцяе месца падзялілі прадстаўнікі СШ №1 і Ліноўскай СШ.
На здымку: «Гонар і прадузятасць» ад СШ №5.
Кацярына Пашкевіч. Фота Дзяніса Кандрашова.