З украінскага боку на граніцы з Беларуссю сапраўды могуць быць атакі або дыверсіі, заявіў старшыня праўлення Беларускага таварыства «Веды» Вадзім Гігін у праграме «Аб’ектыўна» на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«Ва ўмовах паражэння, якое церпіць кіеўскі рэжым на асноўным фронце, што адбываецца? Яны заяўляюць, што іх батальён Каліноўскага ператвараецца ў полк. Актыўна праходзяць вучэнні на палігонах, — адзначыў Вадзім Гігін. — Там шмат чэвэкашнікаў, і яны цалкам могуць ажыццявіць нейкія атакі або дыверсіі супраць беларускай граніцы або паспрабаваць зайсці ў тыл».
Ён нагадаў: некаторы час таму ўжо было збіта некалькі «Кропак-У» (маецца на ўвазе спроба ўдару па тэрыторыі Беларусі ракетай «Кропка-У»), рэгістраваліся спробы іх самалётаў заляцець у беларускую паветраную прастору. Больш таго, дыверсійна-разведвальныя групы дзейнічаюць пастаянна. «Яны ствараюць эскалацыю, групоўка на розных участках фронту — ад 15 да 37 тыс. палякаў і войскаў НАТА — знаходзіцца на заходніх і паўночна-заходніх граніцах. Плюс вядзецца агентурная работа з нашымі грамадзянамі», — адзначыў старшыня праўлення.
Паводле яго слоў, у лагеры збеглых цяпер таксама абвастрэнне. «Мяркуючы па ўсім, ім падкінулі фінансаванне», — адзначыў ён.