Суббота, 18 января 2025

«Гэта душэўны боль» — Таццяна Кашкан пра сітуацыю з мігрантамі на граніцы

816

Падзеі, якія ў апошні час развіваюцца на беларуска-польскай (літоўскай) мяжы, не могуць пакінуць раўнадушным ніводнага чалавека..  Тым болей наша грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, якое заўсёды ставілася і будзе ставіцца да любога чалавека з душой і міласэрнасцю.

На нашых вачах хуткімі тэмпамі развіваецца ўжо не проста гуманітарная катастрофа, гэта катастрофа ў чалавечых узаемаадносінах, у хрысціянскіх каштоўнасцях, у саміх паняццях “чалавечнасць, дабро, міласэрнасць”..

А як жа выказванне, якое здаўна вядома чалавецтву: «Поступай с другими так же, как бы ты хотел, чтобы они поступали с тобой»?! Гэтыя словы нясуць аднолькавы сэнс, як у рэлігійным, так і ў свецкім жыцці. Вельмі хочацца запытаць у аўтараў гэтага велічэзнага гора для курдаў і езідаў і іх сямей: «А дзе ж вашы хвалёныя Еўрапейскія каштоўнасці?» Спачатку ў бежанцаў адабралі іх Радзіму, прыродныя багацці, нефцяныя промыслы, запрасілі да сябе, а зараз жорстка, не па-людску, забіраюць і само жыццё ў ні ў чым не павінных дзяцей, жанчын, знямоглых мужчын.

А што далей? А будзе яшчэ горш, бо на нашых вачах паток бежанцаў усё расце…

На вуліцы свеціць сонейка, надвор’е па-асенняму і прыгожае, і халоднае. Добра любавацца прыродай у час паходу, экскурсіі, ці праз акно цёплай кватэры, а вось жыць чалавеку ў такіх невыносных умовах проста немагчыма. Цяжка і маркотна на душы ў кожнага, у каго яна ёсць, душа.

Спадары па той бок беларускай мяжы, апомніцеся! Тут, у халодным лесе знаходзяцца людз, якія сталі бежанцамі не па сваёй прыхаці, і, а ім гэтак жа балюча, холадна і крыўдна, як можа стаць і вам.

Таццяна КАШКАН, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”