Воскресенье, 19 января 2025

Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

212

26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

Праблемы ў жыллёва-камунальнай сферы заўсёды былі, ёсць і будуць. Гэта даволі складаная галіна ва ўсёй сістэме жыццядзейнасці чалавека і заўсёды знойдуцца незадаволеныя, бо ўсе жадаюць усяго і адразу. Пытанне толькі ў тым, наколькі хутка і якасна гэтыя праблемы вырашаюцца на месцах.

26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Тру-біла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Разам з прадстаў-нікамі сферы ЖКГ і кіраўніцтвам раёна ў райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб.

За час сустрэчы разгледжаны пытанні, звязаныя з адменай чаргі на жыллё, павышаным узроўнем шуму ў кватэры ў ацяпляльны сезон, будаўніцтвам і атрыманнем арэнднага жылля з наступным выкупам і іншыя.

Усе праблемныя пытанні пастаўлены на кантроль і на працягу месяца будуць дадзены адпаведныя адказы грамадзянам. Міністр неад-кладна даў указанні па ўхіленні непаладак там, дзе гэта неабходна, а таксама асабіста прыме ўдзел у вырашэнні спрэчных пытанняў.

У сваю чаргу кіраўніцтва раёна падрыхтавала дакумент, дзе падрабязна выкладзены праблемы ў сферы ЖКГ, якія патрабуюць разгляду вышэйшымі ўстановамі. Міністр паабяцаў ва ўсім дэталёва разабрацца і прадоўжыць далейшае супрацоўніцтва, бо гэта датычыцца дабрабыту, спакою і бяспекі нашых грамадзян. Генадзь Трубіла таксама адзначыў, што ў цэлым Брэсцкая вобласць утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі па навядзенні парадку і вырашэнні вострых праблем у гэтай галіне.

Пасля завяршэння асабістага прыёму грамадзян міністр таксама правёў сустрэчу з калектывам КУВП «Камунальнік». Падчас цёплай гутаркі ў дружалюбнай абстаноўцы Генадзь Аляксеевіч абмеркаваў ключавыя задачы і прыярытэты галіны, уключаючы пытанні цеплапаставак, забеспячэння раёна якаснай пітной вадой і стварэння камфортных умоў пражывання.

Міністр таксама падкрэсліў важнасць напрамкаў развіцця ЖКГ раённага значэння, якія патрабуюць асаблівай увагі: рамонт вулічна-дарожнай сеткі, развіццё інфраструктуры аграгарадкоў і г.д., адзначыўшы іх значнасць для павышэння якасці жыцця пружанцаў.

Работнікі сферы таксама звярнулі ўвагу на праблему, з якой сутыкаюцца ўсе камунальныя службы краіны. З-за слабай інфармаванасці і спажывецкага стаўлення да створаных даброт, людзі часта грэбуюць правіламі карыстання каналізацыяй. У выніку выкінутыя цвёрдыя бытавыя адходы становяцца не толькі асноўнай прычынай шматлікіх засораў, але і паломак дарагога помпавага абсталявання. Таму неабходна праводзіць тлумачальныя гутаркі ў калектывах, ствараць інфармацыйныя метадычкі ў сацыяльных сетках і ўвесь час нагадваць грамадзянам пра беражлівае стаўленне да ўсяго, што іх акружае. Тады і скарг будзе значна менш і многія пытанні адпадуць самі па сабе.

Ірына Велясевіч. Фота Кацярыны Масік