Воскресенье, 12 января 2025

Гатуюць з любоўю для працаўнікоў поля і не толькі работнікі сталовай ААТ «Жураўлінае»

453

Каб былі сілы добра працаваць, трэба і добра харчавацца. Пра гэта клапоцяцца работнікі сталовай ААТ «Жураўлінае», якая размешчана ў прыгожым Доме механізатара гаспадаркі ў аг. Клепачы.

Калі мы завіталі ў сталовую разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Зубковай, ішло прыгатаванне вячэры. У меню ў гэты дзень было бульбяное пюрэ з хатнімі каўбаскамі і марынаванымі агуркамі, кампот.

Поварам у сталовай ААТ «Жураўлінае» ўжо 10 год працуе Таццяна Лашкевіч.

Сталовая, дарэчы, працуе не сезонна, а круглы год. Прыйсці сюды, каб падсілкавацца можа любы жадаючы. І паўнавартасны абед недарагі, а для работнікаў гаспадаркі дык і зусім амаль задарма.

Супрацоўнікі аб’екта харчавання стараюцца складаць смачнае меню, каб наведвальнікі засталіся не проста сытымі, але і задаволенымі.

Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара