Па стане на 12 верасня 2022 года ў сельгаставарыствах раёна грэчка ўбрана на 425 га (81,7 % да плана).

Распачалася ўборка бульбы, у нашым рэгіёне яе вырошчваннем займаецца толькі пяць гаспадарак. ААТ «Шані-аграпрадукт» з заданнем ужо справілася, а «Ліноўскае» ўборку на паня-дзелак яшчэ не пачынала. У філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі» было ўбрана 14,5%, «Ружаны-Агра» — 8,5%, «Доследная станцыя» — 5%.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў: сена нарыхтавана 63,8% да плана, сенажу — 104,3% да плана (290723 т), сіласу — 18,6% да плана (86431 т).
Вадзім Раўнейка