Вторник, 18 февраля 2025

Гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 29 лістапада ў Поланску

230

Як расказалі ў Пружанскім РАНС, паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў іх цэнтр аператыўнага рэагавання ад дыспетчара цэнтра аператыўнага рэагавання Слонімскага РАНС у сераду, 29 лістапада, у 21.24.

Гарэла гаспадарчая пабудова ў в. Поланск Пружанскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што адбываецца гарэнне ўнутры гаспабудовы, а гаспадары знаходзяцца на вуліцы.

У 21.40 пажар лакалізаваны, у 21.53 ліквідаваны. У выніку пажару агнём пашкоджана перакрыцце і сцяна на плошчы 6 кв. м.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Пружанскі РАНС