Среда, 19 февраля 2025

Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, назіральнік на Шаняўскім участку для галасавання № 21 Васіль Сарока: «Упэўнены, што электаральная кампанія ў раёне і краіне пройдзе добра»

255

На гэтым участку мы пагутарылі не толькі са старшынёй камісіі Аленай Рубель, але і з назіральнікам, Ганаровым грамадзянінам Пружанскага раёна, былым кіраўніком гаспадаркі «Шані-аграпрадукт» Васілём Іванавічам Сарокам.

Як расказаў Васіль Іванавіч, датэрміновае галасаванне і непасрэдна Адзіны дзень галасавання праходзяць арганізавана, у дзелавой абстаноўцы. Асноўны дзень выбараў, зразумела, заўсёды святочны. Многія людзі прыходзяць цэлымі сем’ямі.

Назіральнікі на Шаняўскім участку для галасавання № 21. У цэнтры — Васіль Сарока.

Васіль Сарока выказаў упэўненасць, што электаральная кампанія ў раёне і краіне пройдзе добра. Будуць абраны самыя дастойныя прадстаўнікі дэпутацкага корпуса. Ён пажадаў міру, дабра, працвітання роднай Беларусі, усяму беларускаму народу.

На гэтым жа ўчастку знаходзіліся назіральнікі ад прафсаюзаў і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Віктар Ільюшчанка

Фота Кацярыны Масік