Адбыўся VI пленум абласнога камітэта Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Падчас яго правядзення падводзіліся вынікі работы абкама за мінулы год, абмяркоўваўся ход выканання праграмы дзейнасці на 2020-2025 гады, разглядаліся і іншыя пытанні.
У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўнік цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Гук.
У асноўным дакладзе, з якім выступіла старшыня Брэсцкага абласнога галіновага прафсаюза Галіна Крынец, былі адзначаны знакавыя мерапрыемствы, праведзеныя арганізацыяй. Сярод судакладчыкаў таксама была старшыня Пружанскага раённага прафсаюза Святлана Карповіч, якая выступіла са справаздачай аб дзейнасці за мінулы год.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем. Святлана Станіславаўна была адзначана Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза за развіццё сацыяльнага партнёрства, стабільнае прафсаюзнае членства і актыўную культурна-масавую і спартыўна-аздараўленчую работу ў 2022 годзе.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік