У нашай краіне маладзёжная палітыка — адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці дзяржавы. Галоўны спецыяліст Пружанскага райвыканкама Аляксей Лапыка расказаў пра асноўныя моманты работы ў спартыўным напрамку з моладдзю ў нашым раёне.

— У раёне створана пэўная сістэма ў развіцці масавай фізічнай культуры і спорту, якая прадугледжвае рэалізацыю сярод розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку моладзі, мерапрыемстваў па такіх асноўных напрамках як арганізацыя заняткаў у спартыўных секцыях, аздараўленчых групах, ажыццяўленне работы фізкультурна-спартыўных клубаў, правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
Паслугі фізічнай культуры і спорту ажыццяўляюць «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву г. Пружаны» і «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2 г. Пружаны», якая ўключае Лядовы і Водны палацы. На іх базе працуюць розныя спартыўныя аддзяленні і секцыі па валейболе, футболе, лёгкай атлетыцы, веласпорце, дзюдо, фігурным катанні, плаванні і інш. Працуе спартыўна-патрыятычны клуб «Беркут». СДЮШАР аказвае спектр паслуг для дзяцей, падлеткаў і жыхароў раёна, у тым ліку, можна скарыстацца трэнажорнай і спартыўнымі заламі, футбольнымі палямі.
Лічу, што ў нашым раёне ёсць добрая спартыўная база. Галоўнае, каб кожны разумеў, што пра сваё здароўе неабходна думаць з маладых гадоў.
Падрыхтавала Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік