Четверг, 25 апреля 2024

Галоўны рэдактар «Раённых будняў» Віктар Ільюшчанка дзеліцца меркаваннем і ўражаннямі аб удзеле ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

286

Асноўныя складальнікі суверэнітэту і незалежнасці. Іх абазначыў у сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна таксама пабывала на гэтым важным мерапрыемстве. У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскайга раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, старшыня маладзёжнага парламента, настаўнік гісторыі Шчарчоўскай школы Дзяніс Цямчык, дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал, дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі» Аляксандр Усік, начальнік даследчай лабараторыі КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» Дзмітрый Пстыга, першы сакратар РА ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук і аўтар гэтага матэрыялу — галоўны рэдактар газеты «Раённыя будні» Віктар Ільюшчанка.

Мне пашчасціла пабыць на двух Пасланнях нашага лідара. Як мінулагодняе, так і гэтае ў душы пакінула ўпэўненасць, што Беларусь не змогуць адолець ні санкцыі, ні напружанне каля нашых граніц, ні іншыя хібы, якія спрабуюць нам навязаць, прымусіць зрабіць так званыя «сябры» з Захаду. І калі ў 2022 годзе ў сваім Пасланні Прэзідэнт абазначыў тры пытанні, на якія мы ўсе павінны даць адказ, то ў Пасланні 2023 года Кіраўнік дзяржавы закрануў вельмі важную для кожнага тэму — умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ніколі раней у гісторыі нашай краіны, асабліва незалежнай Беларусі, не стаяла так востра пытанне суверэнітэту і незалежнасці. У сваім звароце Прэзідэнт даў дэталёвае тлумачэнне гэтым паняццям і абазначыў дзеянні, якія ажыццяўляюцца і будуць ажыццяўляцца для таго, каб мы засталіся суверэннымі і незалежнымі. Не буду паўтарацца. Пра гэта можна прачытаць на старонках нашай газеты, атрымаць інфармацыю можна і з мноства іншых крыніц. Адно скажу: тое цемрашальства, што творыцца ва Украіне і ў многіх заходніх краінах, у нас не паўторыцца ніколі. Мы гэтага не дазволім. Нам разам з братамі-расіянамі наканавана захаваць у сваіх дамах патрыятызм, святую веру, сямейныя каштоўнасці, памяць нашых гістарычных падзей, якія мы перажылі разам. Нам нельга расслабляцца: трэба працаваць, гадаваць дзяцей, даваць ім добрае выхаванне…

У завяршэнні Паслання Аляксандр Лукашэнка адказаў на многія пытанні прысутных.

Віктар Ільюшчанка