Среда, 19 февраля 2025

Галоўны ляснічы Дзмітрый Козел: «Пружанскія лясы шумяць па-ранейшаму»

354

— І будуць шумець. Для гэтага мы прымаем усе магчымыя меры. Сёлета высадзілі лес на плошчы больш за 300 гектараў на месцах санітарных і вытворчых высечак. Акрамя таго, нам удалося перамагчы караеда і пачаць аднаўляць сасновыя бары. Яшчэ патрабуюць увагі хвойнікі, якія з-за змен клімату дрэнна сябе адчуваюць.

Галоўны ляснічы Пружанскага лясгаса Дзмітрый Козел.

Мы, дарэчы, не толькі высаджваем, але і даглядаем маладыя пасадкі. На працягу года адпаведныя мерапрыемствы праве-дзены на плошчы больш за 460 га, пры гэтым трэць з агульнага аб’ёму была выканана з дапамогай механічных сродкаў. Паступова гэты паказчык будзем нарошчваць, каб менш загружаць людзей.

Каб пазбегнуць пашкоджання маладых дрэўцаў дзікімі жывёламі, праводзім агароджванне. Летась такім чынам абаранілі 220 га пасадак, сёлета гэту лічбу ўжо павялічылі на 100 га і працягваем работу далей.

Для фарміравання каштоўнага дрэвастою адпаведныя работы па асвятленні і прачыстцы праведзены на 350 гектарах, а прарэджванне і высечка догляду — больш чым на 2000 га. Працягваем чыстку бураломаў шляхам санітарных высечак — каля 2,5 тысяч га.

Алег Сідарэнка. Фота з архіва рэдакцыі