Дзяржаўтаінспекцыя працягвае бясплатна абсталёўваць святловяртальнымі элементамі веласіпеды і гужавыя павозкі.
Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Віталь Патапчук, толькі ў верасні будзе праведзена чатыры такія акцыі. Першая пройдзе восьмага верасня ў Шанях каля будынка сталовай мясцовай гаспадаркі. 15 верасня дзяржаўтаінспектары будуць чакаць веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавога транспарту ў Хараве, а 21 верасня — у Зіновічах каля будынкаў сельвыканкамаў. У Ружанах па бясплатныя святловяртальныя элементы можна пад’язджаць да пляцоўкі каля Цэнтра культуры і вольнага часу.
Святловяртальнае абсталяванне можна будзе атрымаць з 18 да 19 гадзін.
Марына Вакульская.