Суббота, 15 марта 2025

Гадэнаўскі крыж і Жыровіцкая ікона Божай Маці прыбудуць у Пружаны 22 верасня

586

У 2022 годзе Беларуская Праваслаўная Царква (БПЦ) адзначае 1030-годдзе прыходу Праваслаўя на беларускую зямлю.

У азнаменаванне гэтай падзеі вернікам прадставіцца магчымасць пакланіцца адной з ушаноўваемых праваслаўных святынь – Гадэнаўскаму крыжу і Жыровіцкай іконе Божай Маці.

З 22 па 30 верасня Гадэнаўскі крыж прыбудзе ў гарады Брэсцкай епархіі: Пружаны, Высокае, Брэст, Маларыту, Кобрын і Драгічын.

Заўтра, 22 верасня, пакланіцца святыням можна будзе ў Пружанах. З 11 да 13 гадзін яны будуць выстаўлены ў Пружанскім РАУС. З 13.00 — у Свята-Аляксандра-Неўскім саборы.