Адбыўся матч пятага тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе паміж камандамі «Камунальнік» (Белаазёрск) і «Пружаны».
Матч пачаўся з кантролю над мячом каманды гаспадароў. Упэўненая гульня «Камунальніка» ў пачатку сустрэчы неўзабаве дала свой плён. Ужо на пятай мінуце матча гаспадары поля адкрылі лік, праз дзве мінуты падвоілі сваю перавагу, а да 15-й мінуты матча лік стаў для нашай каманды зусім непрыемным, 3:0.
Усё пайшло не па плане, і такі пачатак гульні ашаламіў гульцоў нашай каманды. Але ўжо на 20-й мінуце прыгожай перадачай мяча быў выведзены на ўдарную пазіцыю Максім Рубель, які змог перавесці мяч у сетку варот. Так лік на табло стаў 3:1. Пасля гэтага гола гульня супакоілася. Але ў канцы першага тайма гаспадары ўсё ж такі зноў знайшлі ключ да нашых варот і двойчы вызначыліся. З лікам 5:1 каманды пайшлі на перапынак.
Не ведаю, што адбывалася ў раздзявальні нашых хлопцаў, але на другі тайм яны выйшлі больш сабранымі і прадэманстравалі нядрэнную гульню, у якой было шмат барацьбы і мала галявых момантаў. У выніку лік пасля першага тайма застаўся на табло і пасля фінальнага свістка.
Цяжка рабіць высновы пасля такіх паражэнняў. Але адно можна сказаць дакладна: характар у нашай каманды ёсць. А гэта ў футболе не апошняя рэч…
У паралельных матчах нашай групы сустракаліся «Фармат»-«Драгічын» і «Жабінка»-«Маларыта». У першай гульні фаварытам матча былі гаспадары, і яны спаўна апраўдалі гэты статус. Лік 6:3 на карысць «Фармата» дазволіў камандзе застацца на вяршыні турнірнай табліцы. А ў другім матчы сустракаліся каманды, якія замыкалі табліцу групы перад гэтым турам. Тут таксама гледачы ўбачылі немалую колькасць галоў. Лік 2:4 на карысць гасцей дапамог ім набраць 4 балы і дагнаць нашу каманду.
Пасля пяці тураў размяшчэнне каманд у нашай групе выглядае наступным чынам:
Руслан БАСАК