Пятница, 14 февраля 2025

Футбалісты пружанскай СДЮШАР сталі бронзавымі прызёрамі турніру сярод дзяцей і падлеткаў «Берасцейскі мяч»

560

На працягу шасці месяцаў у футбольным манежы горада Брэста праходзілі спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Берасцейскі мяч».

У старэйшай узроставай групе сярод юнакоў 2007-2008 гадоў нараджэння прымала ўдзел і каманда СДЮШАР г. Пружаны.

Спаборніцтвы складаліся з шасці тураў. Кожная каманда згуляла па тры матчы ў туры. Ва ўпартай барацьбе каманда пружанскіх футбалістаў заняла трэцяе месца і была ўзнагароджана кубкам і медалямі. Лепшым нападаючым спаборніцтваў прызнаны Арцём Пасько, а лепшым гульцом пружанскай каманды стаў Павел Чыж, яны былі ўзнагароджаны прызамі.

Пружанскую каманду рыхтавалі да спаборніцтваў трэнеры СДЮШАР г. Пружаны Максім Хамета і Уладзіслаў Сарачынскі.

Валерыя Адамчук, студэнтка журфака БДУ