Воскресенье, 13 октября 2024

Фоторепортаж с празднования Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

1 377

Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага святкаванню Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, у вялікай зале Палаца культуры літаральна не было свабодных месцаў. І сабраліся тут не толькі героі ўрачыстасці, але і прадстаўнікі арганізацый іншых накірункаў дзейнасці, што яскрава сведчыць аб важнасці працы аграрыяў. Ні адна сфера эканомікі не можа паспяхова функцыянаваць без наяўнасці такога падмурка, як сельская гаспадарка. І чым больш трывала наладжана харчовая бяспека, тым хутчэй развіваюцца іншыя накірункі.


Такі эканамічны пастулат добра бачны на прыкладзе Пружанскага раёна, прамысловая структура якога на дзве трэці прадстаўлена аграрнымі прадпрыемствамі. Больш за 4 тысячы чалавек адзначае прафесійнае свята хлебаробаў і жывёлаводаў, механізатараў і аграномаў. І ў гэтай арміі адданых сваёй справе людзей, безумоўна, ёсць свае лідары, якія дасягнулі ў працы на зямлі самых высокіх вынікаў.


Менавіта ў іх асобе падчас урачыстасці ўшаноўваліся ўсе пружанскія аграрыі. Па добрай традыцыі свята пачалося з уручэння каравая 2019 года старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуну.


— Вялікі дзякуй вам, пружанскія аграрыі, і нізкі паклон за годную працу,— адзначыў Юрый Юр’евіч.— Прыемна, што ў гэтым караваі ёсць і часцінка з тых 119 тысяч тон збожжа, што сёлета сабрана на нашых палетках, і доля з 240 тысяч тон малака, якое паставілі мясцовыя «малочныя фабрыкі». Трывалыя надзеі на будучае стварае штогадовая дынаміка станоўчага росту пружанскай сельскай гаспадаркі. У тым ліку і па сярэдняй заработнай плаце, якая, мяркуючы па ўсім, хутка дасягне тысячнай мяжы.
Словы старшыні райвыканкама падтрымалі і ганаровыя госці свята — кіраўнік спраў аблвыканкама Г.М.Хвалько і член прэзідыума абласнога прафсаюза работнікаў АПК Т.І. Савіцкая, якія разам са старшынёй райвыканкама Ю.Ю. Бісуном, старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудраўцом і першым намеснікам начальніка раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Т.А. Вараб’ёвай праводзілі цырымонію ўзнагароджання перадавікоў.

На працягу некалькіх гадзін на сцэну ўзнялося больш за 200 чалавек. Гэта абсалютны рэкорд у параўнанні з ушанаваннем працаўнікоў іншых галін эканомікі раёна. Пры гэтым варта сказаць, што некаторыя адзначаныя выходзілі на сцэну не адзін раз. Экіпажы камбайнаў і асобныя камбайнеры, маладзёжныя экіпажы і ва-дзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў і механізатары, галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна, жывёлаводы, механікі, слесары…

Спіс адзначаных прафесій быў даволі шырокі, разам з ім пералічваліся і дасягненні гэтых працаўнікоў. За высокія вынікі героям свята ўручаліся Граматы і Падзячныя пісьмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкама, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, прафсаюзных аб’яднанняў і абласнога аграпрамысловага саюза, раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.


Таксама на мерапрыемстве былі адзначаны і арганізацыі аграпрамысловага комплексу. Пераможцамі раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе прызнана ААТ «Мурава» (дырэктар П.М. Білецкі), якое заняло першае месца. Другое месца прысуджана ААТ «Жураўлінае» (Д.М. Якутчык). За атрыманне найбольшай прадукцыйнасці збожжавых культур лепшымі сталі ААТ «Ружаны-Агра» (А.М. Бурдук), «Агра-Калядзічы» (А.І. Пішч) і «Жураўлінае» (Д.М. Якутчык). Дарэчы, калядзіцкія аграрыі прызнаны аднымі з лідараў абласнога спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў, у якім занялі другое месца. На раённым узроўні ў нарыхтоўцы кармоў лепшых вынікаў дабіліся ружанскія працаўнікі, другое месца прысуджана ААТ «Велікасельскае Агра» (В.Л. Севасцьянчык).


Лепшых вынікаў у малочным «спаборніцтве» ў вобласці дабіліся жывёлаводы ААТ «Жураўлінае», якія занялі другое месца. Трэцяе месца прысуджана ААТ «Велікасельскае Агра», якое было прызнана лепшым у раённым спаборніцтве па рэалізацыі малака. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі ААТ «Ружаны-Агра» і «Шані-аграпрадукт». Сярод малочных «фабрык» прэміямі былі адзначаны МТК «Казлы», «Руднікі», «Каштанаўка», МТФ «Чахец» і «Ліхасельцы».
Не абмінулі ўвагай і перапрацоўчыя прадпрыемствы раёна, шэраг кіраў-нікоў і работнікаў якіх таксама быў запрошаны на сцэну для ўзнагароджання.

За добрасумленную працу і станоўчыя вынікі эканамічнай дзейнасці юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем» была ўзнагароджана дырэктар Аранчыцкай птушкафабрыкі Т.В. Дыбуль. Таксама добрыя словы прагучалі і ў адрас малочнага камбіната, кансервавага завода, камбіната кааператыўнай прамысловасці, льнозавода і філіяла «Белавежскія віны». Напрыканцы мерапрыемства ўсе кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу былі запрошаны на сцэну, дзе ім уручылі караваі 2019 года.


На працягу ўсяго свята героі ўрачыстасці і прысутныя ў зале атрымалі нямала падарункаў ў выглядзе песенных, танцавальных і гумарыстычных нумароў ад салістаў і творчых калектываў раёна. Іх радавалі «Вербніца», «Спадчына», «Завіруха», «Землякі», «Тапатушкі», «Раднікі», «Амялі» і іншыя мясцовыя артысты.
Алег Сідарэнка, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Больш фота тут: https://vk.com/album-23306785_268396924