Среда, 30 апреля 2025

Фоторепортаж из ОАО «Ружаны-Агро». Именно в этом хозяйстве самые большие уборочные площади в районе

1 537

ААТ «Ружаны-Агра» мае самую вялікую хлебную ніву сярод гаспадарак нашага раёна. Збожжавыя і зернебабовыя культуры тут неабходна ўбраць на плошчы каля 6 тысяч гектараў, што складае 19% ад усёй уборачнай плошчы ў раёне. Сярод злакавых культур найбольш зямель адведзена пад трыцікале і пшаніцу, адпаведна 2,2 тысячы і 1,2 тысячы гектараў.


Штодзень на ўборцы задзейнічаны 22 камбайнавыя экіпажы, з якіх шэсць — сямейных і два — маладзёжныя. Сімвалічна, што адзін з сямейных экіпажаў носіць самае хлебаробнае прозвішча — Хлебнік. Бацька і сын не першы год разам убіраюць збожжавыя культуры, заўсёды паказваюць добрыя вынікі.
Сёлета таварыства на лізінгавай аснове набыло два новыя камбайны «КЗС-1218», якія ўключыліся ў жніво. Такім чынам, нагрузка на адзін камбайн складае 273 гектары.


Уборачная кампанія ў ААТ «Ружаны-Агра» пераваліла за «экватар». Самую высокую ўраджайнасць даў жытні палетак — звыш 50 цэнтнераў з гектара. Але гібрыды гэтай культуры, пад якімі было занята 80 гектараў зямель, паказалі яшчэ большую ўраджайнасць.
Сёлетні год асаблівы для ААТ «Ружаны-Агра». Менавіта на тэрыторыі гэтай гаспадаркі прой-дзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Таму зразумела, што неабходна дабіцца добрага выніку як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўчай галіне.
Па папярэдніх падліках валавы збор збожжа ў гаспадарцы сёлета перавысіць 20 тысяч тон, што значна больш, чым летась. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых таксама перавышае мінулагоднюю больш як на 10 цэнтнераў з гектара.


У таварыстве дзейнічае сапраўдны ўборачны канвеер. Пасля ўборкі палеткі адразу вызваляюцца ад саломы і вядзецца лушчэнне ржышча. Пачата падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу, які — як і сёлета — зойме больш за тысячу гектараў.
Выдатна працуюць на жніве маладыя работнікі. Васіль Амельчанка на аўтамабілі «МАЗ-6501А-8» першым у раёне сярод маладых ва-дзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа. З гэтай нагоды на адным з палеткаў яго цёпла павіншавалі і ўручылі падарунак першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Т.А.Вараб’ёва і дырэктар таварыства А.М.Бурдук.
Жніво ў ААТ «Ружаны-Агра» выходзіць на фінішную прамую.

На здымках: сямейны камбайнавы экіпаж з ААТ «Ружаны-Агра» ў складзе Леаніда Уладзіміравіча і Андрэя Леанідавіча Хлебнікаў; віншаванні прымае малады вадзіцель В.В.Амельчанка; на прасаванні саломы працуе механізатар В.А.Макарэвіч.
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.