Понедельник, 2 декабря 2024

Фотофакты от «Автобудней»: будьте внимательны на дорогах города!

1 495

Стаянка, але… не для ўсіх

Дзякуючы «правільна» зробленай дарожнай разметцы, значная частка аўтастаянкі на вуліцы Кастрычніцкай, каля аддзялення банка і аптэкі, прызначана не для ўсіх. Трапіць на яе без парушэння правілаў руху могуць толькі тыя, хто рухаецца па прылеглай паласе праезнай часткі. Калі ж ехаць з суседняй паласы — ад святлафора ў бок гарадскога кальца,  — можна «трапіць на штраф» за перасячэнне суцэльнай лініі разметкі.

«Правільнай дарогай едзеце, таварышы!

Правілы строга гавораць, што галоўным прыярытэтам валодаюць часовыя дарожныя, потым пастаянныя і толькі пасля іх варта звяртаць увагу на праезнай частцы на іншыя інфармацыйныя элементы. А як быць у сітуацыі, калі выязджаеш з вуліцы 1 Мая на вуліцу Янкі Купалы?

Папярэджваем!

Інфармацыйны знак аб перашкодзе «ляжачы паліцэйскі» на вуліцы Савецкай, каля скрыжавання з вуліцамі Вінаградава і Я.Купалы, устаноўлены непасрэдна каля самой няроўнасці. Ці паспее зрэагаваць вадзіцель?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *