У сераду прагучалі апошнія званкі. Яны сведчылі аб сканчэнні агульнаадукацыйнай школы для 325 выпускнікоў раёна. Наколькі паспяховым будзе іх далейшае жыццё, пакажуць вынікі выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.Аднак выпускнікі гімназіі ужо цяпер плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў поўным саставе. Гімназія, пра што сведчаць перамогі на раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, славіцца трывалымі ведамі вучняў.
…Мора кветак і падзячных слоў любімым настаўнікам, усмешкі і слёзы. Школьныя гады пройдзены, але яны заўсёды будуць жыць у памяці былых вучняў, як самы шчаслівы час у іх жыцці. Бывай, школа!
НА ЗДЫМКАХ: развітальны момант: выпускнікі разам з класнымі кіраўнікамі Г.Р. Локцевай і В.Л. Ануфрыенка; апошні званок даюць Ксенія Холчава і Сяргей Купцэвіч.