Понедельник, 2 декабря 2024

Фотофакт: один из лучших животноводов ОАО «Великосельское Агро»

769

На малочна-таварных комплексах раёна працуюць пераважна жанчыны. А вось у ААТ «Велікасельскае Агра» на МТК «Ліхасельцы» значную частку гэтай нялёгкай работы выконвае жывёлавод В.І.Вялічка. Правесці пералік, вызначыць стан жывёлы, правесці санацыю, прасачыць за кармамі… Працы хапае кожны дзень, але з ёю спраўна спраўляецца гэты работнік комплексу. Віктар Іванавіч вызначаецца сваёй дысцыплінаванасцю, высокімі паказчыкамі і адказным стаўленнем да абавязкаў. І хаця сам ён прыезджы (некалі разам з сям’ёй пераехаў у Вялікае Сяло з Маладзечна), праз амаль два дзесяцігоддзі, дзякуючы добрасумленнай працы, заслужана лічыцца ў мясцовых жыхароў «сваім».
Алег Сідарэнка.