Набліжаецца, бадай, самае маладое, але вельмі важнае дзяржаўнае свята нашай краіны — Дзень народнага адзінства. Спецыяльна да яго Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» запусціла фотафлэшмоб.
Як расказала старшыня раённай арганізацыі Таццяна Кашкан, флэшмоб атрымаў назву «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!»
Работнікам прадпрыемстваў і арганізацый, членам працоўных калектываў «Белая Русь» прапануе зрабіць калектыўныя ці групавыя фотаздымкі. Калі ў вас на працоўным месцы ёсць пярвічка аб’яднання — з адпаведнай сімволікай, калі няма — з дзяржаўнай сімволікай, напрыклад, побач з Дзяржаўным сцягам. Такім чынам работнікаў заклікаюць прадэманстраваць сваё адзінства і згуртаванасць, жаданне працаваць на карысць роднай краіны.
Фота неабходна дасылаць на электронную пошту belaya_rus_pr@tut.by або на Viber +375292723460. Паводле слоў Таццяны Кашкан, усе здымкі будуць апублікаваны ў афіцыйным Instagram-акаўнце раённай арганізацыі «Белай Русі» @pruzhany_belaya_rus.
Інфармацыйную падтрымку акажа і рэдакцыя «раёнкі»: гэтыя ж фотакарткі можна будзе знайсці ў нашых Viber- i Telegram-каналах.
Уладзіслаў Шпарла