Пятница, 17 января 2025

Фотафакт. З’явіўся новы ўваход на тэрыторыю Пружанскай ЦРБ — узнікла праблема?

986

Вельмі добра, што зрабілі новы ўваход на тэрыторыю Пружанскай бальніцы замест даволі небяспечнага былога з вуліцы Вашкевіча. Сапраўды, было жахліва назіраць, як людзі разміналіся з транспартам, перабягаючы праз праезную частку.

Новы ўваход добра абсталявалі, паклалі тратуарную плітку — усё акуратна, прыгожа. Аднак праблема выявілася з іншага боку: людзі зрабілі сцежку праз зялёную зону лыжа-ролернай трасы, ідучы з аўтамабільнай стаянкі (на здымку).

Летам там трава не будзе расці, ды і зараз, калі на вуліцы мокра, там утвараецца гразевая лужына… Хаця праблема, на маю думку, вырашаецца вельмі проста. Дастаткова паставіць агароджу ад аўтамабільнай стаянкі, каб усе ішлі не напрасткі, а ў абход. Тым больш што абыходзіць давядзецца толькі пару метраў. Затое захаваецца добраўпарадкаванне гэтага месца.

Таццяна Мікалаеўна, г. Пружаны.

Фота Юліі Янушка