Понедельник, 25 сентября 2023

Фотафакт. За бяспекай жніва сочаць пружанскія выратавальнікі

200

Штогод райаддзел па надзвычайных сітуацыях далучаецца да ўборачнай кампаніі. Задача выратавальнікаў — сачыць за супрацьпажарнай абстаноўкай на палях раёна.

Дзяжурства на палетках ААТ «Агра-Калядзічы».

У бягучым годзе для забеспячэння пажарнай бяспекі на перыяд жніва задзейнічана шэсць спецыяльных аўтацыстэрн — з выратавальных пастоў аграгарадкоў Клепачы, Кабылаўка, Лыскава,

г.п. Ружаны і Шарашэва, якія штодня выязджаюць на дзяжурства на палеткі ААТ «Жураўлінае», «Радзіма», «Агра-Калядзічы», «Мурава», філіяла «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга».

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік