Среда, 19 февраля 2025

Фотафакт з Пружанскага – Савецкага ўчастка для галасавання № 1. Ганна Зімнева ганарыцца тым, што прагаласавала ўпершыню

386

Як расказала старшыня ўчастка Ала Шахновіч, датэрмінова прагаласавала па ўчастку № 1 даволі значная колькасць выбаршчыкаў.

У Адзіны дзень галасавання назіраецца яшчэ большая актыўнасць галасуючых. Яно і зразумела: многія па добрай звычцы лічаць дзень выбараў святочным. Сёння праводзяцца выступленні творчых калектываў, салістаў, ладзяцца выставы, арганізаваны выязны гандаль.

Ганна Зімнева расказвае, што памятае з дзяцінства, як разам з бацькамі прыходзіла галасаваць. Ёй тады давяралі ўрачыста апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання. Зараз яна самастойна ўпершыню прымае ўдзел у выбарах. Гэтым дзяўчына вельмі ганарыцца. Лічыць, што кожны павінен прыйсці і аддаць свой голас за самага дастойнага кандыдата.

Віктар Ільюшчанка

Фота Кацярыны Масік