Воскресенье, 6 октября 2024

Фотафакт з Пружанскага — Кастрычніцкага выбарчага ўчастка № 7. Сяргей Бармута прыйшоў галасаваць разам з жонкай у свой дзень нараджэння

252

Карэспандэнты пабывалі на некаторых участках для галасавання, якія размешчаны ў Пружанах і сельскай мясцовасці, пагутарылі са старшынямі ўчасткаў для галасавання, назіральнікамі за ходам выбараў, самімі выбаршчыкамі.

Першы ўчастак, куды мы завіталі сёння — Пружанскі – Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 7.

Старшыня ўчастковай камісіі Людміла Мазюк паведаміла нам, што колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастку складае 1220 чалавек, з іх 8 – грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

У Адзіны дзень галасавання актыўнасць выбаршчыкаў значна павялічылася.

Сяргей Уладзіміравіч і Раіса Антонаўна Бармуты заўсёды прыходзяць на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання. Дарэчы, сёння, 25 лютага, у Адзіны дзень галасавання, Сяргею Уладзіміравічу споўнілася 63 гады, і цяпер ён афіцыйна лічыцца пенсіянерам. Але, па словах Сяргея Бармуты, не заканчвае працаваць на ААТ «Пружанскі льнозавод», бо сілы пакуль ёсць.

– Што дома сядзець, лынды біць, пакуль здароўе дазваляе, трэба прыносіць карысць, – расказвае Сяргей Уладзіміравіч.

Як кажа наш суразмоўца, ён заўсёды прымае ўдзел ва ўсіх выбарах, бо лічыць, што гэта яго грамадзянскі абавязак – аддаваць голас за будучыню краіны.

Віктар Ільюшчанка

Фота Кацярыны Масік