Крэатыўны падыход у падрыхтоўцы да навагодніх святаў праявілі многія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна.
Упершыню раённым аб’яднаннем прафсаюзаў быў аб’яўлены конкурс на лепшае ўпрыгожанне кабінетаў у адміністрацыйных будынках арганізацый раёна.
Як паведаміла старшыня аб’яднання Таццяна Гаманчук, значная колькасць пярвічак адгукнулася на прапанову зрабіць свае працоўныя месцы святочнымі.
Па ацэнцы Таццяны Юр’еўны, найбольш прадумана і творча падышлі да ўпрыгожвання кабінетаў у ААТ «Пружанскі льнозавод», райспажыўтаварыстве, электрасетках, цэнтральнай райбальніцы і КУВП «Камунальнік». Лепшыя атрымалі памятныя прызы і падарункі. Плануецца, што гэты конкурс стане традыцыйным.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік
Фотаальбом з упрыгожанымі кабінетамі: https://ok.ru/budni/album/953417932680