Абслугоўваюць пакупнікоў на першым з іх работнікі кулінарыі рэстарана «Пружаны» Таццяна Кананкова і Кацярына Урублеўская.
Выязны гандаль працуе на гэтым участку да 15.00 гадзін. Тут жа размясцілі столікі, за якімі выбаршчыкі могуць, напрыклад, выпіць чаю ці проста пасядзець і паразмаўляць.
Вось такія міні-буфеты працуюць сёння і на іншых выбарчых участках Пружанскага раёна. Напрыклад, на Пружанскім – Кастрычніцкім участку № 7, які размяшчаецца ў сярэдняй школе № 3 г. Пружаны.
Уладзіслаў Шпарла
Фота Кацярыны Масік