Колькі б надвор’е не палохала нас то мокрым снегам, то моцным ветрам, то халодным пранізлівым дажджом, але вясна, хоць і нерашучымі крокамі, запаўняе наваколле.

Прырода абудзілася ад доўгага сну. Чуваць, як лопаюцца пупышкі на дрэвах, прабіваюцца кволыя парасткі, паказваюцца першыя кветачкі на галінках. Паветра становіцца да зачаравання насычаным рознымі пахамі вясны. На душы радасна і грае музыка. Жыццё не скончылася, а працягваецца.
Хочацца міру, каб бусел звіў гняздо на даху старой хацінкі, каб чутны быў яго клёкат, спеў шпакоў, радаснае шчабятанне сініц, а не выбухі бомбаў і посвіст куль…
З новым жыццём і новым радасным настроем вас, сябры!
Віктар ІЛЬЮШЧАНКА