Перасоўны медыцынскі комплекс у чацвер пачаў работу ў Пружанскім раёне.

У перавагах падобнага абслугоўвання першымі ўпэўніліся жыхары вёскі Жабін Шаняўскога сельсавета.
У спецыяльным аўтамабілі кампактна размясціўся ўрачэбны кабінет. У асобным «памяшканні» – гінекалагічнае крэсла і кушэтка для агляду жанчын. Устаноўлены рукамыйнікі, ёсць халадзільнае абсталяванне.
Ірына Сядова. Фота аўтара
Больш падрабязна пра медкомплекс чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў нашай газеты.