Каб парадаваць дарагіх і любімых жанчын, неабавязкова чакаць 8 Сакавіка.
На вуліцах горада з’явіліся кропкі па продажы жывых кветак.
Напрыклад, на Савецкай палаткі пачалі работу яшчэ напярэдадні. Тут прадстаўлены цюльпаны, ружы, мноства іншых кветак, сувеніры.
Працаваць кропкі па продажы кветак будуць як сёння, так і заўтра. Вялікі асартымент прадстаўлены таксама ў спецыялізаваных кветкавых магазінах райцэнтра.
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік