Суббота, 11 июля 2026

Фотафакт. Тыя, дзякуючы каму чыгунка працуе як гадзіннік

308

Чыгунка працуе як гадзіннік. А інакш гэта транспартная галіна ўвогуле не змагла б існаваць. Таму што яе магістралі не прадугледжваюць скрыжаванні, з’езд на абочыну і абгоны. Рэйкавыя пуці маюць строга вызначаныя напрамкі, па якіх рухаюцца цягнікі па дакладна ўстаноўленым графіку.

З улікам гэтага кожны ўчастак чыгункі павінен працаваць як гадзіннік. А забяспечваюць гэта шматлікія чыгуначныя службы. У тым ліку і брыгада па абслугоўванні электрычнай часткі кантактнай сеткі ЭЧК-303 станцыі Аранчыцы.

Брыгада ЭЧК-303 пад кіраўніцтвам электрамеханіка Андрэя Слабады выконвае замену элементаў сеткі ў раёне станцыі Аранчыцы.

«Кантактнікам» хапае работы кожны дзень, нават міжсезоння ў іх не бывае. У любое надвор’е можна ўбачыць іх транспарт на вызначаным участку чыгуначнай дарогі ад Тэўляў да Бярозы-Картузскай. Майстры праводзяць агляд апор, аднаўляюць перамычкі, асвятленне станцый і прыпыначных пунктаў… Спіс задач даволі вялікі, вось толькі вынік павінен быць адзіны — бездакорная работа ўсіх элементаў магістралі, каб нічога не затрымлівала цягнікі.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара