Надзвычайныя здарэнні маюць розны характар. Пажары, аварыі і нават бяда на вадзе — у любой сітуацыі аператыўная дапамога дапаможа пазбегнуць крытычных наступстваў.
Вось да такой хуткасці рэагавання рэгулярна рыхтуюцца выратавальнікі. У тым ліку і да ратавання тых, хто трапіў у бяду на вадзе не толькі летам, але і зімой. Як расказвае начальнік дзяжурнай змены Дзмітрый Якімук, адпаведныя трэніроўкі ў поўнай баявой выкладцы з выездам на вадаём праводзяцца кожны тыдзень. Адпрацоўваюцца хуткасць рэагавання на трывожны выклік, дзеянні падчас ратавання пацярпелага, аказанне першай медыцынскай дапамогі. Група выратавання ўкамплектавана неабходнымі прыладамі, каб дзейнічаць у любых умовах. Работнікі МНС змогуць дабрацца да таго, каму патрэбна дапамога, і па вадзе, і па лёдзе.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік