У рэдакцыю звярнулася жыхарка горада з просьбай вырашыць наступную праблему:
— Амаль напрыканцы вуліцы Кастрычніцкай ёсць канава, якая становіцца падобнай да звалкі: у заглыбленні шмат пластыкавых бутэлек, разнастайнага смецця…

Калі мы прыбылі на месца, вачам адкрылася сапраўды сумнае відовішча. Каб не быць галаслоўнымі, дадаём фотаздымак і прапануем самастойна паглядзець на гэта. Як кажуць, слоў няма, адны эмоцыі… І шэраг пытанняў.
Няўжо так цяжка дайсці да сметніцы? Якімі прынцыпамі кіруюцца людзі, што спакойна пераўтвараюць чысты краявід у неахайную тэрыторыю? Можа, дома ў такіх людзей таксама захоўваюцца калекцыі брудных шклянак і ўпаковак? Не вядома. Здаецца неабходным, каб кожны чалавек падумаў пра гэта самастойна.
Інфармацыю пра засмечаны ўчастак мы накіроўваем ў КУВП «Камунальнік». Застаецца спадзявацца, што, калі тая частка вуліцы зноў стане ахайнай, прачнецца і сумленне грамадзян.
Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік
