Многія з пружанцаў паспелі заўважыць, што каля магазіна «Верас», які знаходзіцца за райвыканкамам, на вул. Палескай, 5, з’явілася прыгожая дзіцячая пляцоўка.
Яе ўжо спрабуюць асвоіць бацькі з дзецьмі. Але не трэба спяшацца.
Як паведамілі нашай рэдакцыі прадстаўнікі ААТ «Пружанскі малочны камбінат», а менавіта дзякуючы аднаму з галаўных прадпрыемстваў горада гэты прыгожы куток адпачынку з’явіўся тут, пляцоўка пакуль не зусім гатовая да гульняў. Яшчэ не закончыўся мантаж канструкцый, трэба, каб само поле крыху ўмацавалася.
Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі плануецца 1 чэрвеня, якраз у Дзень абароны дзяцей. Пачакайце, не спяшайцеся, час прыйдзе, і тады вашыя дзеці ўдосталь атрымаюць асалоду ад атракцыёнаў, згуляюць у міні-футбол.
Беражыце тое, што робіцца для людзей!
Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара