Вторник, 18 марта 2025

Фотафакт. Стацыянарны выратавальны пост устаноўлены на возеры Паперня

341

— Што за збудаванне з‘явілася на беразе Паперні? Ці нейкія «зручнасці» для рыбаловаў робяць?

Віталь Мікалаевіч, аматар рыбалкі

Разам з заканчэннем купальнага сезона на Пружаншчыне закрыліся штодзённыя дзяжурствы матросаў раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах. Адзначу, што сёлетнія вынікі нельга назваць прыемнымі: у раёне на вадаёмах з пачатку бягучага года загінулі тры чалавекі, аднаго тапельца выратавальнікі паспелі дастаць з вады і аказаць дапамогу.

Але, хаця «гарачы перыяд» адышоў разам са спякотай, для выратавальнікаў работы не меншае. Днямі замест часовага збудавання на возеры Паперня быў устаноўлены стацыянарны выратавальны пост, які да пачатку наступнага сезона трэба добраўпарадкаваць (на здымку). Акрамя таго, зараз асноўная ўвага надаецца аматарам рыбалкі. У прыватнасці, шляхам правядзення прафілактычных гутарак грамадзянам нагадваюцца элементарныя меры бяспекі і правілы паводзін ля вады. У прыватнасці, падчас разбіральніцтва абставін аднаго з трагічных выпадкаў гібелі рыбака было дакладна ўстаноўлена, што мужчына меў шанец выплыць, калі б на ім была ратавальная камізэлька.

Таму таварыства выратавання на водах заклікае грамадзян выконваць рэкамендацыі спецыялістаў, не грэбаваць мерамі бяспекі.

Юрый Амельянчук, старшыня раённай арганізацыі ТВВАД