Тут нас сустракала старшыня ўчастковай камісіі Ірына Шаўцова. Яна расказала, што Адзіны дзень галасавання праходзіць добра, з даволі значнай актыўнасцю выбаршчыкаў.
Якраз падчас нашай размовы да яе звярнуўся адзін з тых, хто прыйшоў прагаласаваць, каб Ірына Шаўцова як старшыня дапамагла разабрацца ў некаторых пытаннях. Ірына Сяргееўна выбаршчыку ўсё патлумачыла, адказала на пытанні.

Вельмі цікавым быў стэнд з сувенірамі майстроў-рамеснікаў. Адну з работ я купіў. Гэта своеасаблівая 3D-карціна, выкананая, як я зразумеў, з салёнага цеста.
Дарэчы, частка членаў участковай камісіі адправілася з перасоўнай скрыняй для галасавання на дом да састарэлага выбаршчыка, які не змог прыйсці на ўчастак асабіста.
Віктар Ільюшчанка
Фота Кацярыны Масік