Воскресенье, 6 октября 2024

Фотафакт. Самім добра, іншым — як прыйдзецца

295

Напярэдадні юбілею горада Пружаны сталі яшчэ больш прыгожымі. Было зроблена многае.

Адно з такіх многіх — замена вулічных сметніц. Некаторыя грамадзяне чамусьці ўспрынялі іх як месца збору цвёрдых бытавых адыходаў. Мала таго, што запаўняюць сметніцы рознымі бутэлькамі немалых памераў, дык яшчэ спрабуюць прыстасаваць да збору пустазелля.

Некаторыя лянуюцца даісці да баку, пакет са смеццем пакінуць тут жа. Сумленне ад гэтага не непакоіць? Ці вы жывяце па прынцыпе: абы было добра тут і зараз, астатняе не турбуе?!

Вось такі малюнак мы ўбачылі па вуліцы Рыгора Шырмы. Якраз у гэты момант работнік камунальнай службы прыбіраў чарговую кучу смецця. На пытанне, ці шмат такіх выпадкаў, адказаў, што хапае.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара