Суббота, 14 декабря 2024

Фотафакт. Работы па стварэнні мурала з выявай Прачысценскай царквы на пружанскім «Універмагу»

563

З кожным днём родныя Пружаны становяцца ўсё больш прыгожымі.

Хутка будзе завершана работа па стварэнні чарговага — чацвёртага — мурала ў нашым горадзе.

На сцяне пружанскага «Універмага» ўжо добра відаць абрысы Прачысценскай царквы, якая дзейнічала на гэтым месцы ў 1884-1944 гадах.

Мурал, над якім працуюць мастакі, будзе нагадваць пра гістарычны аб’ект нашага горада, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён.

Фота Кацярыны Масік