Четверг, 5 декабря 2024

Фотафакт. Праблема на Вінаградава ў Пружанах — па «казіных сцяжынках» лепей?

486

Пагадзіцеся, нямала ёсць сярод нас людзей, якія вельмі любяць скараціць свой шлях, нягледзячы на перашкоды, зялёныя насаджэнні, заборы… Яны цураюцца зручных тратуараў, дарог, абы хутчэй. На думку прыходзіць трывалы выраз «не спяшайся, а то паспееш», які стаў ужо народным.

Па вуліцы Вінаградава, у бок ПМС, размешчаны вадаём. Міма яго аматары скараціць шлях у свой час праклалі несанкцыянаваную дарогу, па якой добра наездзілі лысыя каляіны. Гэта не толькі не ўпргыгожвала від наваколля, але і было небяспечна з боку дарожнага руху.

Такі непарадак не мог застацца незаўважаным. Каміссія па бяспецы дарожнага руху прыняла рашэнне заблакаваць гэтую «казіную сцяжынку». Нядоўга думаючы, аўтамабілісты, якім заўсёды не хапае часу праехаць лішніх 200 метраў па санцыянаванай дарозе, праклалі новую каляіну. Яе непрыстойны выгляд можна бачыць на здымках.

Дык вось, таварышы «тарапыгі», ведайце, што і тут язды больш не будзе. Хто жадае атрымаць значны штраф, можа паспрабаваць і далей карыстацца «казінай сцежкай». Але не раім!

Віктар Ільюшчанка. Фота Аляксандра Момліка