Стварэнне безбар’ернага асяроддзя — гэта клопат пра інтарэсы фізічна аслабленых людзей — тых, хто адчувае цяжкасці пры самастойным перамяшчэнні, пры атрыманні паслуг і неабходнай інфармацыі, пры арыентаванні ў прасторы.
У рамках Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021 — 2025 гады ў нашым раёне ствараецца даступнае асяроддзе жыццядзейнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Зусім нядаўна, напрыклад, каля будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Пружанах з’явіўся пандус. Безумоўна, там, дзе прыступкі настолькі высокія, яго наяўнасць была проста неабходная.
Зручнасць новага элемента безбар’ернага асяроддзя ўжо ацанілі тыя, для каго ён быў прызначаны ў першую чаргу: са словамі падзякі адпаведным службам у нашу рэдакцыю ўжо паступіла некалькі тэлефанаванняў! Адно з іх — ад інваліда-калясачніка Генадзя Шаўчэнкі.
Дарэчы, яшчэ летам пандус быў уладкаваны каля будынка пошты ў Шарашэве.
Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік