Воскресенье, 19 января 2025

Фотафакт. Наша чытачка Ніна Бурына вырасціла моркву вагой 1 кг 200 г!

253

Зверху зялёная, знізу чырвоная, у зямлю ўрасла. Што гэта? Вядома, морква! Паглядзіце, якія карняплоды выраслі на агародзе Ніны Аляксандраўны Бурынай з Пружан. Самая буйная морква сорту «чырвоны велікан» заважыла 1 кг 200 г.

Цікавую заканамернасць заўважыў сёлета: кожная гаспадыня, якая трапляе на старонку нашай газеты са сваім незвычайным ураджаем, сцвярджае, што ніякіх асаблівых намаганняў падчас вырошчвання агародніны або садавіны не прыкладала. Само расце!

Вадзім Раўнейка. Фота Уладзіслава Шпарлы