Четверг, 16 января 2025

Фотафакт. На вуліцы Кобрынскай у Пружанах пачаліся дарожныя работы

534

Праезныя часткі вуліц Пружан сталі ўсё больш і больш прыводзіць у парадак. Там з’яўляецца новае дарожнае пакрыццё.

Пачаліся дарожныя работы на вуліцы Кобрынская. Мы папрасілі намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Гука пракаментаваць, што будзе зроблена на гэтай праезнай частцы.

— Праведзена фрэзераванне верхняга слою асфальта. Гэтым самым забяспечваецца выдаленне адслужыўшага свой тэрмін пакрыцця, якое патрэскалася, утварыліся канавы. Фрэзераванне таксама выроўнівае аснаванне перад кладкай асфальта. Работы вядуцца ў рамках бягучага рамонту існуючага асфальтнага пакрыцця за кошт сродкаў абласнога бюджэта. Па вуліцы Кобрынскай верхні слой будзем укладваць, калі сярэднесутачная тэмпература паветра стане плюсавой, — расказаў Сяргей Гук.

Сёлета такім жа спосабам зробяць дарогу па вуліцы Савецкай, Урбановіча, Тармасава, часткова — на вуліцы Леніна ад святлафораў да скверу воінаў-інтэрнацыяналістаў і вуліцы Шырмы на выездзе з горада ў бок г. Бяроза.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік