У лютым па традыцыі структуры ДТСААФ праводзяць месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы з моладдзю.

Дарэчы, некаторыя мерапрыемствы ўжо стартавалі, асаблівай папулярнасцю карыстаюцца экскурсіі ў пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў (на здымку).
Як расказвае старшыня раённага падраздзялення ДТСААФ В.М. Гарахавіцкі, да канца месяца адбудуцца і іншыя мерапрыемствы рознага ўзроўню. У прыватнасці, пройдуць Дзень адчыненых дзвярэй, раённая спартакіяда дапрызыўнай моладзі «Ану, хлопцы!», спаборніцтвы на трапнасць па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і іншыя.
Алег Сідарэнка. Фота Юліі Янушка