Среда, 15 января 2025

Фотафакт. Колькі чакаць абяцанага жыхарам вуліцы Касцякова ў Пружанах?

533

Ізноў вяртаемся да праблемы, і не адной. Усе яны прыжыліся на вуліцы Касцякова.

Газета яшчэ па восені пісала пра сухія дрэвы, якія не толькі псуюць выгляд самой вуліцы, але і ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя прахожых, жыхароў, дзяцей. У камунальнай службе яшчэ тады, у студзені, абяцалі іх спілаваць, але воз да гэтай пары не зрушыўся з месца. Як стаялі яны, падобныя да выкапнёвых касцей, так і стаяць. Адно з іх нейкія бабры падгрызлі.

Рэдакцыя яшчэ раз афіцыйна праз свой інтэрнэт-рэсурс звяртаецца да службовых асоб, якія адказваюць за добраўпарадкаванне населенага пункта з пытаннем: калі дрэвы будуць спілаваны, а на іх месцы, як абяцалася, высадзяць новыя?

І яшчэ. Зразумела, што ахапіць вялікую тэрыторыю, каб скасіць траву, цяжкавата, але трэба. Канечне, добра б было, каб і самі жыхары крыху патурбаваліся пра добраўпарадкаванне, а не чакалі камунальных касцоў.

А вось гэтыя яміны на дарозе з’явіліся не сёння і не ўчора, а ўжо даўно. Жыхары вуліцы Касцякова не аднойчы звярталіся ў адпаведныя службы, каб хаця б нечым засыпалі. У адказ – цішыня.

Віктар Ільшчанка. Фота Кацярыны Масік