Вось такія клубніцы вырасціла на сваім агародзе жыхарка г. Пружаны Ала Бралко. Ягада, што яна трымае на далоні, заважыла 103 грамы!

Ці ёсць сакрэт у гаспадыні па вырошчванні клубніц? Ала адказвае, што нічога асаблівага не рабіла, толькі спачатку падкарміла азотным угнаеннем, а потым пры неабходнасці палівала. Ды мы ведаем, што ў добрай гаспадыні — і ўраджай на славу. Будзем спадзявацца, што Ала яшчэ не раз парадуе і сваю сям‘ю, і чытачоў «раёнкі» незвычайным ураджаем.

Дарэчы, толькі крыху адстала ад рэкорду ягада клубніцы ў 96 грамаў, якая вырасла на ўчастку сям‘і Ляўчук у в. Малыя Якавічы.
Магчыма, і на вашым агародзе сёлета ёсць рэкардсмены? Раскажыце пра гэта нам! Тэлефануйце па нумарах 8-029-207-41-09, 4-03-02 ці дасылайце фота на наш Viber 8-029-895-37-45.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік
